Раман Папкоў. Фота: асабістая старонка ў Facebook
«Актывісты, якія займаюцца падтрымкай палітычных партый, не могуць адначасова быць журналістамі, прынамсі ў нас», — сказаў Дзікавіцкі.
Паводле яго слоў, палітычная партыя, да якой мае дачыненне Папкоў, — гэта рух былога дэпутата Дзярждумы Іллі Панамарова «Съезд народных депутатов», якое ў Расіі аб'явілі «непажаданай» арганізацыяй.
RTVI адзначае, што апошняя публікацыя за аўтарствам Папкова на сайце «Вот так» была зробленая 3 красавіка — на наступны дзень пасля тэракта ў Пецярбургу. У ёй журналіст адмаўляе дачыненне да выбуху і кажа, што камунікаваў з абвінавачанай у тэракце Дар'яй Трэпавай выключна «пра журналісцкія справы».
«Зразумела, ніякіх загадаў забіваць Татарскага, ніякіх знаёмстваў з украінскай разведкай — нічога гэтага не было», — казаў Папкоў.
1 чэрвеня МУС Расіі аб'явіла Папкова ў вышук. Следчы камітэт завочна выставіў абвінавачанне Папкову па артыкуле аб арганізацыі тэракта. СК сцвярджае, што ён «кіраваў» тэрактам, у выніку якога загінуў Татарскі.
Чытайце таксама:
«Мама крычала, што заб'е мяне». Дар'я Трэпава дала першае інтэрв'ю пасля выбуху ў прыгожынскім кафэ





