«На 2 чэрвеня практычна 99% падраздзяленняў ПВК «Вагнер» пакінулі Бахмут. Усе пазіцыі перададзеныя ў належным парадку Міністэрству абароны. Ніякіх пытанняў, заўваг няма», — паведаміў Прыгожын.

Паводле яго, з боку УСУ правакацый не было. Аднак «сюрпрызы чакалі з іншага боку».

«Незадоўга да нашага выхаду мы выявілі падазроную актыўнасць на шляхах нашага вылучэння. У рамках выяўлення гэтай падазронай актыўнасці мы выклікалі праваахоўныя органы і сталі даследаваць шляхі нашага выхаду ўздоўж дарог.

Мы выявілі каля дзясятка месцаў, дзе былі размешчаныя розныя выбуховыя прылады, пачынаючы ад сотняў процітанкавых мін і заканчваючы тонамі пластыду».

Прыгожын кажа, што вагнераўцы выклікалі «праваахоўныя органы», каб усё задакументаваць.

Ён сцвярджае, што «цяпер вядуцца разбіральніцтвы і расследаванні».

«Тыя, хто закладваў гэтыя зарады, былі прадстаўнікамі Міністэрства абароны. На пытанне, для чаго вы гэта рабілі, яны тыкаюць пальцам уверх. На пытанні пакуль не адказваюць. <…> Ніхто не пацярпеў.

Што гэта было? Мы мяркуем, што гэта была спроба публічнай лупцоўкі», — паведаміў Прыгожын.

Прыгожын абвясціў аб выхадзе ПВК «Вагнер» з Бахмута 25 мая. Ён абяцаў перабазіраваць наймітаў у тылавыя лагеры да 1 чэрвеня і перадаць пазіцыі рэгулярнай арміі. Аб поўным захопе Бахмута Прыгожын аб'явіў 20 мая.

Баі за Бахмут ішлі са жніўня 2022 года, у кастрычніку да іх далучылася ПВК «Вагнер». 

Страты расійскіх войскаў там склалі забітымі і раненымі, паводле розных ацэнак, 60-100 тысяч чалавек. 

Чытайце таксама:

«Адзін аднаго ведаем яшчэ з 1-й і 2-й вайны ў Чачні». Перапалка «кадыраўцаў» і «прыгожынцаў» выйшла на новы ўзровень

Прыгожын прапаноўваў ГУР здзелку: УСУ адводзяць войскі ад Бахмута, а Прыгожын здае расійскія пазіцыі для атакі — CМІ

«Гавары месца, дзе пабачымся». Паплечнікі Кадырава наехалі на Прыгожына і прапанавалі высветліць адносіны

«Пачвары смярдзючыя, вы што робіце?» Прыгожын накінуўся на Мінабароны Расіі

«Вагнераўцы» пасля адыходу з Бахмута перагрупаваліся ў трох месцах

Прыгожын заявіў, што Расія «абасралася», а «ўкраінцы адны з наймацнейшых у свеце»

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1