Станіслаў Драгун. Фота: яго старонка ў інстаграме

Станіслаў Драгун. Фота: яго старонка ў інстаграме

«Дзень нараджэння — сумнае свята, але сёння яно сумнае ўдвая! Сёння — Draga-game over!) Ну што ж, усім дзякуй — усе свабодныя! Было слаўнае паляванне», — напісаў Станіслаў Драгун у інстаграме.

Яму ў каментарах адказалі: «Твой адыход — вялікая страта і для БАТЭ, і для ўсяго беларускага футбола. Дзякуй табе за яркую гульню і за тое, што не прамаўчаў, калі нельга было маўчаць. Гэтыя пасажыры ля руля пасядзяць і пойдуць, а твае ўчынкі запомняцца надоўга, як і цудоўны гол на 53-й хвіліне».

Станіслаў Драгун пачынаў кар'еру ў мінскім «Лакаматыве», гуляў у «Гомелі», мінскім «Дынама», расійскіх «Крылах Саветаў» і «Арэнбургу», з 2017 года гуляў за БАТЭ. 

У верасні 2020 года ён разам з іншымі футбалістамі выступіў супраць гвалту, за што потым трапіў у «чорны спіс» Мінспорту. У 2023 годзе футбаліст ужо не гуляў.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
6