Да Дня Расіі ў цэнтры Мінска будуць даваць бясплатны канцэрт прапуцінскія гурты. А з імі — «Сябры» і сёстры Груздзевы
У Мінску ля Палаца спорту 9 чэрвеня будуць бясплатна спяваць гурт «Любэ», Дзмітрый Малікаў і Зара. Выступ прымеркаваны да дня Расіі, які адзначаецца 12 чэрвеня. Пачатак запланаваны на 16:30, паведамляе «Камсамольская праўда».
Сёстры Груздзевы
Усе гэтыя музыкі адзначыліся падтрымкай Пуціна, у тым ліку ў вайне супраць Украіны.
У праграме таксама заяўленыя Дзяніс Майданаў, спявачка Варвара, Васіль Герэла, Сяргей Рагожын, Аскар Абдразакаў, Вікторыя Чаранцова. А з беларусаў выступяць ансамбль «Сябры» і сёстры Груздзевы.
Чытайце таксама:
Сёстры Груздзевы паабяцалі навесці псоту на двух журналістаў
«Лапата і да вас даляціць». Спявак, які выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, пакрыўдзіўся на жарты ў ютубе
Сёстры Груздзевы ўбраліся ў Беларусь і Расію ФОТАФАКТ
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ