У Нямеччыне 4 чэрвеня адбыўся пажар у доме, дзе жылі ўкраінцы, якія былі вымушаныя ратавацца ад вайны. У выніку загінула адно дзіця, паведамляе «Громадське».

Пасля пажару без вестак знік 9-гадовы хлопчык з Украіны, а ў будынку знайшлі неідэнтыфікаванае цела дзіцяці. Аднак улады ўсё ж сцвярджаюць, што спатрэбіцца судова-медыцынская экспертыза, каб вызначыць, ці знойдзенае цела належыць знікламу хлопчыку.

Яшчэ 10 чалавек атрымалі раненні. Іх шпіталізавалі. Некаторыя з іх пацярпелі ад атручвання дымам, а ў аднаго чалавека зламаная нага.

Пажар успыхнуў раніцай у горадзе Апольда ва ўсходняй зямлі Цюрынгія. Відавочцы распавялі, што полымя дасягала некалькіх метраў.

У паліцыі пакуль не ведаюць прычыны пажару, але сцвярджаюць, што крымінальнае расследаванне ідзе поўным ходам.

У прытулку для ўцекачоў, які ў выніку пажару стаў непрыдатным для пражывання, было зарэгістравана 245 чалавек. Іх перавялі ў іншы цэнтр прыёму бежанцаў у суседнім Хермсдорфе.

Амбасадар Украіны Аляксей Макееў напісаў, што консулы ў кантакце з грамадзянамі Украіны, якія жывуць у тым рэгіёне, а таксама з нямецкімі праваахоўнымі органамі.

Чытайце таксама:

У Краснадарскім краі пасля атакі беспілотнікаў гарэў НПЗ

Пад Віцебскам паўдня шугаў вялікі пажар на гарадскім сметніку

Пад Мінскам здарыўся моцны пажар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
1