Скрыншот відэа
26-гадовы хлопец перасякаў мяжу на аўтамабілі. У машыне былі абсталяваны схованкі, у якіх памежнікі знайшлі боепрыпасы да агнястрэльнай зброі. Усяго літовец спрабаваў завезці ў Беларусь 10 тысяч куль маркі Lapua і больш за дзве тысяч гільзаў маркі Lapua Magnum.
Знойдзеныя боепрыпасы канфіскаваныя для правядзення экспертызы. Праводзіцца праверка.
У Дзяржпагранкамітэце нагадалі, што за незаконныя дзеянні ў дачыненні да боепрыпасаў і іх перамяшчэнне праз мяжу максімальная адказнасць прадугледжвае пазбаўленне волі да сямі гадоў.
Чытайце таксама:
У Брэсце затрымалі за спробу хабару памерам больш за 1 мільён рублёў





