Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года, а ў жніўні 2022 года асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч. 1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконнае збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці».

У калоніі ён падвяргаецца ціску.

«Дзяніс сказаў, што адчувае сябе пасля чарговай спробы катавання холадам нармалёва. Хаця апошнія некалькі дзён, паводле ягоных словаў, былі самымі лютымі. Магчыма, гэта звязанае з адключэннем ацяплення (спадзяюся, планавым, а не наўмысным, але даведаемся пазней). (…) Спадзяёмся, Дзяніс у скорым часе зможа нам яшчэ і лісты напісаць, то чакаем карэспандэнцыю ад яго», — расказвала ў пачатку мая яго жонка Вольга.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1