Ураджэнку Украіны асудзілі на паўтара года за ўдзел у маршах у Мінску
Аксану Лакозу прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму.
Справа разглядалася 16 мая ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Прысуд вынесла суддзя Юльяна Шчэрба. Вядома, што жанчыне ў віну ставіўся ўдзел у мірных маршах у 2020 годзе.
Аксана Лакоза — ураджэнка Украіны, але мае беларускае грамадзянства. Да затрымання жыла ў Бараўлянах, піша «Вясна».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ
Цікава, а украінскія сайты напішуць пра гэта?