Калаж Sport5.by

Калаж Sport5.by

Нядаўні скандал са здыманнем ачкоў і разжалаваннем «Шахцёра», а таксама «Энергетыка-БДУ» быццам бы адкрыў дарогу ў еўракубкі прысталічнаму клубу. Аднак УЕФА не пагадзілася дапусціць «ваўкоў».

Па інфармацыі Sport5.by, праблема ў тым, што «Іслач» у 2016-м аказалася замяшанай у дамоўных матчах і паводле нормаў УЕФА не можа ўдзельнічаць у міжнародных гульнях. Афіцыйна дэталі гэтай заблытанай гісторыі абвесцяць найбліжэйшым часам.

Гродзенцы сталі 9-мі па выніках чэмпіянату Беларусі ў сезоне-2022, аднак атрымалі еўракубкавую ліцэнзію па ходзе Кубка Беларусі — 2022/23, дзе выйшлі ў паўфінал. «Мінск» і «Гомель», якія занялі 6-е і 7-е месцы ў ЧБ-2022, не спрабавалі атрымаць ліцэнзіі да абвяшчэння аб пакаранні па справе «Шахцёра», да моманту якога прайшлі тэрміны падачы дакументаў. «Тарпеда-БелАЗ», які стаў 8-м у мінулым сезоне, згуляе ў Лізе канферэнцый як пераможца Кубка Беларусі, як дадае «Трыбуна».

У сёлетнім чэмпіянаце «Нёман» ідзе на 2-м месцы.

Лёсаванне пачатковых стадый Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый пройдзе 20-21 чэрвеня. У кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў выступіць БАТЭ.

Чытайце таксама:

З беларускіх футбольных клубаў працягваюць здымаць ачкі

У салігорскага «Шахцёра» забралі чэмпіёнства 2022 года, а таксама 30 ачкоў у гэтым сезоне

Чаму апошні кейс з дагаварнякамі ў беларускім футболе — лютая ганьба

Клас
6
Панылы сорам
10
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0