Крыс Крысці. Фота з Вікіпедыі
«Я балатуюся ў прэзідэнты Злучаных Штатаў, бо праўда ўсё яшчэ мае значэнне. Нам патрэбныя лідары, якія гатовыя ўстаць і сказаць усё, як ёсць. Вось пра што гэтая кампанія», — напісаў Крысці.
Па словах Крысці, ён адзіны кандыдат, здольны пазмагацца з былым прэзідэнтам Дональдам Трампам.
Раней пра ўдзел ад Рэспубліканскай партыі заявілі экс-прэзідэнт Дональд Трамп, губернатар Фларыды Рон Дэсанціс, экс-дарадца Трампа Джон Болтан, экс-віцэ-прэзідэнт Майк Пенс, былы губернатар Паўднёвай Караліны Нікі Хэйлі, а таксама сенатар Цім Скот.
Ад Дэмакратычнай партыі — Джо Байдэн, пляменнік Джона Фіцджэральда Кенэдзі Роберт Ф. Кенэдзі-малодшы і філантрапістка Мар'яна Уільямсан.





