У тэлефоне Вольгі знайшлі выяву Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў у нацысцкай форме, што стала падставай для крымінальнай справы. Паводле версіі следства, гэтую выяву Вольга размясціла ў закрытым чаце, як пішуць праваабаронцы.

Суддзя Андрэй Літвін 28 студзеня 2022 года прызнаў жанчыну вінаватай і асудзіў да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Вольгу ўзялі пад варту ў зале суда.

Палітзняволеная адбывала пакаранне ў ПК №4 і сёння выйшла на волю.

У зняволенні Кукушкіна адбыла 1 год, 4 месяцы і 9 дзён.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1