Падрыў ГЭС не спыніць УСУ
Мэтай падрыву Кахоўскай ГЭС было імкненне расейцаў не дапусціць высадкі ўкраінскіх сіл на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. Аднак гэта ніякім чынам не паўплывае на сітуацыю ў раёне асноўных баёў, як лічыць Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW).
«Расія можа выкарыстоўваць паводку, каб пашырыць раку Дняпро і ўскладніць украінскія спробы контрнаступу цераз і без таго складаны водны аб'ект. Расійскія крыніцы выказалі моцную і недвухсэнсоўную занепакоенасць магчымасцю таго, што Украіна рыхтуецца перайсці раку і контратакаваць на ўсходнім беразе Херсонскай вобласці», — кажуць аналітыкі.
Пры гэтым яны канстатуюць, што паводка, імаверна, змыла ўкраінскія пазіцыі на астравах у дэльце Дняпра, вымусіўшы ўкраінскіх байцоў эвакуявацца пад агнём расійскай артылерыі. Аднак на сітуацыю ў цэлым гэта мала ўплывае.
«Раёны тэатра ваенных дзеянняў, якія пацярпелі ад паводкі (у радыусе 120 км паміж Новай Кахоўкай і Кізамісам), геаграфічна вельмі аддаленыя ад прыфрантавых раёнаў, дзе ISW назірала нядаўнія баявыя дзеянні ў апошнія некалькі дзён. Затапленне ніжняга Дняпра наўрад ці будзе мець які-небудзь уплыў на раёны, у якіх у апошні час адбываліся актыўныя баявыя дзеянні», — лічаць аналітыкі.
Чытайце таксама:
Кіраўнік «Укргідраэнерга» апісаў два сцэнары развіцця падзей на Кахоўскай ГЭС
Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў
«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС






для некага гэта ўсяго ліш тэатр...