БМП Marder — асноўная нямецкая БМП. Фота Bundeswehr
«Кампанія абвясціла ў аўторак на сваёй вытворчай пляцоўцы ва Унтэрлюсе (Ніжняя Саксонія), што атрымала заказ ад Федэральнага міністэрства абароны на 20 баявых машын пяхоты Marder», — гаворыцца ў паведамленні.
Збройнікі сцвярджаюць, што гэтыя машыны прызначаныя для Украіны. Іх адправяць да канца ліпеня. Такія кароткія тэрміны кажуць пра адпраўку машын, якія не патрабуюць працяглага капітальнага рамонту, піша УНІАН.
Marder (даслоўна — «куніца») — гэта даволі старая БМП, створаная нямецкімі інжынерамі ў канцы 1960-х. Яе выпускалі аж да 1975 года. Усяго выпусцілі больш за 2 тысячы штук. БМП Marder па ключавых параметрах абароненасці пераўзыходзіла ўсіх сваіх сучаснікаў і мела высокую рухомасць. Да таго ж машыны праходзілі некалькі этапаў мадэрнізацыі
Раней Нямеччына паставіла Украіне 40 БМП Marder. Палову даў Бундэсвер, то-бок нямецкая армія, а другую палову — сам завод Rheinmetall, у якога таксама ёсць запасы гэтых старэнькіх БМП.
Гэтыя машыны паставілі яшчэ ў сакавіку, што пацвердзіў кіраўнік Мінабароны Рэзнікаў.
Чытайце таксама:
Міністр абароны Украіны паказаў нямецкія Marder і праехаў на адным з іх





