Фота: прызначаная Расіяй «адміністрацыя» Новай Кахоўкі

Фота: прызначаная Расіяй «адміністрацыя» Новай Кахоўкі

Не менш за сем чалавек зніклі без вестак у Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці пасля разбурэння плаціны Кахоўскай ГЭС. Пра гэта паведаміў прызначаны Расіяй «кіраўнік адміністрацыі» акупаванага горада Уладзімір Лявонцьеў.

Лявонцьеў дадаў, што на гэты момант з Новай Кахоўкі эвакуявалі 900 мясцовых жыхароў. Ён сцвярджае, што ўзровень вады ў горадзе знізіўся на «паўметра ад пікавага ўзроўню», пра гэта піша тэлеканал «Дождь».

У той жа час населены пункт Корсунка на левым беразе Дняпра цалкам пайшоў пад ваду, як удакладніў Лявонцьеў.

Па словах кіраўніка Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандра Пракудзіна, таксама 1852 дамы былі затопленыя на правым беразе Дняпра. Ён адзначае, што інтэнсіўнасць падтаплення рэгіёна памяншаецца, але вада яшчэ будзе прыбываць.

Чытайце таксама:

ISW спрагназаваў, як падрыў Кахоўскай ГЭС паўплывае на ўкраінскі контрнаступ 

Кіраўнік «Укргідраэнерга» апісаў два сцэнары развіцця падзей на Кахоўскай ГЭС

Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0