Фота: База
Арыштаванага за запуск бела-сініх шарыкаў і сцяга Дзмітрыя Галаўлёва паўторна затрымалі на выхадзе са спецпрыёмніка, як піша ОВД-Інфа.
Галаўлёў выходзіў са спецпрыёмніка па адбыцці арышту ў 15 сутак, аднак на выхадзе яго забралі людзі ў цывільным на легкавой машыне. Затрыманага павезлі ў АУС Паўночнае Чартанава, пра гэта ён сам паведаміў ОВД-Інфа.
Галаўлёву ставяць у віну артыкул аб прапагандзе нацысцкай сімволікі (ч. 1 арт. 20.3 КаАП). З ім знаходзіцца адвакат ад ОВД-Інфа Юлія Кузняцова.
24-гадовага гамельчука Дзмітрыя Галаўлёва і ягоную 33-гадовую жонку Юлію затрымалі 22 мая неўзабаве пасля таго, як у небе над Масквой заўважылі бела-сінія паветраныя шарыкі, да якіх быў прымацаваны бела-блакітна-белы сцяг (сімвал расійскай апазіцыі і антываеннага руху ў РФ).





