Віктар Чараўко

Віктар Чараўко

Мужчыну затрымалі 23 мая ў Полацку і пасля судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі» (арт. 19.11 КаАП), як нагадвае тэлеграм-канал «Позірк».

5 чэрвеня пасля адміністрацыйнага арышту вызваліліся выкладчык кафедры фізічнай культуры і спорту ПДУ Сяргей Рыкун (артыкул невядомы) і дацэнт кафедры дзяржкіравання Сяргей Глазырын (арт. 19.11 КаАП), 2 чэрвеня — выкладчыца кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Алена Храмцова (арт. 19.11 КаАП).

Усе яны былі затрыманыя 23 мая. У той дзень па ПДУ прайшла хваля затрыманняў, пад якую трапіла каля 15 супрацоўнікаў, сярод іх быў і Віктар Чараўко.

Чытайце таксама:

77-гадовай выкладчыцы з Полацка далі гіганцкі штраф

Студэнты Полацкага ўніверсітэта пра арыштаваных выкладчыкаў: «Некаторых ужо звольнілі задняй датай»

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1