Анжаліка Борыс. Фота: Саюз палякаў Беларусі

Анжаліка Борыс. Фота: Саюз палякаў Беларусі

Анжаліка Борыс — старшыня непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Яе затрымалі ў Гродне 23 сакавіка 2021 года, пазней стала вядома, што яна стала фігуранткай справы па ч. 3 арт. 130 КК аб дзеяннях, скіраваных на распальванне варожасці, рэабілітацыю нацызму. 

25 сакавіка 2022 года Борыс змянілі меру стрымання і перавялі яе з СІЗА пад хатні арышт. Вядома, што яна не пісала прашэння аб памілаванні і адмовілася выязджаць у Польшчу.

У пачатку красавіка 2023 года з'явілася інфармацыя, што Борыс была вызваленая з-пад хатняга арышту: ёй уручылі дакумент аб спыненні справы «ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства». Таксама ёй паабяцалі вярнуць усе рэчы, канфіскаваныя падчас следства.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1