Фота: Team.by

Фота: Team.by

Як паведамляе прэс-служба НАК Беларусі, прадстаўнікі акадэмічнага веславання атрымалі допуск ад World Rowing на наступныя старты:

— Чэмпіянат свету па акадэмічным веславанні сярод юнакоў да 19 гадоў (Парыж, Францыя). Усе класы лодак акрамя 8+ і 4+.

— Чэмпіянат свету па акадэмічным веславанні да 23 гадоў (Плоўдзіў, Балгарыя). Толькі ў лодках-адзіночках і двойках.

— Чэмпіянат свету па акадэмічным веславанні (Бялград, Сербія). Толькі ў лодках-адзіночках і двойках, уключаючы лёгкую вагу ў адзіночным разрадзе.

Веславанне для беларусаў — топавы від спорту. Беларуская каманда заўсёды прывозіла медалі з чэмпіянатаў свету і алімпіядаў.

Чытайце таксама:

Польшча фармуе міжнародную кааліцыю, каб не дапусціць беларусаў і расіян на Алімпіяду

Дык ці паедзе Недасекаў на Алімпіяду? Вось чаго чакаць ад аслаблення спартовага бану

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1