Ва ўсіх дыягнаставалі паверхневыя раны галавы і паверхневыя апёкі рук.

Брыгады хуткай медыцынскай дапамогі на месцы дапамагла пацярпелым. Ад шпіталізацыі яны адмовіліся.

Сёння днём выбух адбыўся на заводзе беленай цэлюлозы ў Светлагорску.

Як расказалі «Свабодзе» крыніцы, «выбух быў такі, нібыта бомба ўпала», яго было чуваць у суседняй з заводам вёсцы Якімава Слабада.

Старшыня Светлагорскага райвыканкама Дзмітрый Шабетнік даў каментар пра здарэнне мясцоваму выданню.

Паводле яго, з 2 чэрвеня завод беленай цэлюлозы Светлагорскага ЦКК знаходзіўся на афіцыйным перапынку. Пры правядзенні прафілактычных і рамонтных работ у цэху выпаркі шкіпінару пры прамыванні цеплаабменніка адбыўся выбух.

На прадпрыемстве працуе камісія для высвятлення прычын таго, што адбылося.

«Пагрозы для жыцця і здароўя насельніцтва няма», — сказаў чыноўнік.

У 2020 годзе на ЦКК у выніку выбуху на чане ракітавага алею загінуў чалавек — 40-гадовы зваршчык Аляксандр Русіновіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2