Беларуса затрымалі каля дома на Звонавай вуліцы, як піша «Фантанка».
Паводле версіі следства, увосень 2021 года ён апублікаваў некалькі допісаў «УКантакце» з негатыўнымі водгукамі ў дачыненні да Лукашэнкі.
У вышук мужчыну абвясцілі ў студзені 2022 года.
Затрыманага даставілі ў аддзел паліцыі. Пра яго затрыманне паведамілі беларускім уладам.
Гэта сітуацыя падобная да затрымання ў лістападзе 2022 года ў Пецярбургу 26-гадовай Яны Пінчук, якую потым выдалі Беларусі, а пазаўчора асудзілі на 12 гадоў калоніі.






[Па-руску Калакольная? -- рэд.]