Уладзіслаў Пудзяк
«Флагшток» прааналізаваў сацыяльныя сеткі абвінавачанага і знайшоў там магчымы «ўкраінскі след». У мужчыны ёсць жонка, якая родам з украінскай вёскі Дабранка. Населены пункт знаходзіцца на самай мяжы з Беларуссю, усяго за 50 кіламетраў ад Гомеля.
Пракурор Гомеля Юрый Булыка праліў святло на асобу абвінавачанага. Выступаючы нядаўна перад работнікамі ААТ «Гомсельмаш», ён расказаў пра тое, што ў дзяржаўнай здрадзе абвінавачваецца былы начальнік аднаго з цэхаў вытворчага аб'яднання.
Паводле звестак «Флагштока» гаворка ідзе пра экс-начальніка транспартнага цэха Дэпартамента забеспячэння вытворчасці ААТ «Гомсельмаш». З 2014 па 2019 год Уладзіслаў Пудзяк тройчы ўваходзіў у склад участковых выбарчых камісій у Гомелі.
Суд праходзіць у закрытым рэжыме.





