Фота: Кахоўская адміністрацыя

Фота: Кахоўская адміністрацыя

Людзі на лодках спрабуюць выбрацца з затопленых тэрыторый, але вельмі многія з іх проста вымушаныя ўскараскацца на дахі дамоў і чакаць выратавання. Паводле ўкраінскіх уладаў, там ужо загінулі людзі, пра гэта піша Бі-бі-сі.

Аэраразведчык з пазыўным «Санта» расказаў, як удалося выратаваць маму з двума дзецьмі з Алешак. Дрон аэраразведкі ўбачыў на затопленай тэрыторыі цывільных, якія аказаліся ў воднай пастцы на даху свайго дома.

«Трымацца. Без панікі. Эвакуацыя будзе. «Санта» — такую запіску разам з вадой даставіў людзям дрон памежніка. Пасля яго дрон забяспечваў суправаджэнне эвакуацыйнай каманды. Сям'ю эвакуявалі. Цяпер яны знаходзяцца ў бяспецы.

Таксама выратавалі жанчыну з дзецьмі і жывёламі.

Сям'я была на даху дома, аточанага вадой, калі іх заўважыў дрон украінскіх вайскоўцаў.

Спярша ім змаглі скінуць ваду з дрона — хлопец яе спрытна злавіў.

А потым знайшлі шляхі эвакуяваць сям'ю. Цяпер яны ў бяспечным месцы.

А ў Херсоне ратуюць кацянятаў, якія вельмі баяцца вады.

Эксперты яшчэ раней паказвалі, што плаціны на Дняпры будаваліся ў савецкія часы з разлікам на масіраваныя ракетныя ўдары, а таму Украіна не магла разбурыць дамбу некалькімі ракетамі.

А зафіксаваныя на відэа пашкоджанні паказваюць, што падрыў ажыццявілі з дапамогай вялікай колькасці магутнай выбухоўкі, якую заклалі знутры збудаванняў станцыі — у машыннай зале.

Чытайце таксама:

«30 чалавек даставілі з пераахаладжэннем, ёсць загінулыя». З'явіліся першыя звесткі пра пацярпелых у Алешках 

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
2