Voyah — даччыная марка Dongfeng Motor Corporation, спецыялізуецца на электрамабілях.

Voyah ужо выйшла на расійскі рынак з трыма мадэлямі, цяпер будзе прысутнічаць і ў Беларусі.

Для дэманстрацыі мадэльнага шэрага Voyah пакажам падборку фота машын брэнда, якія дэманстравалі на аўтасалоне ў Шанхаі.

Падчас прэзентацыі агучылі некалькі фактаў пра Voyah.

  • Мадэлі пабудаваныя на адзінай платформе, спецыяльна распрацаванай для электрамабіляў.

  • Батарэі знаходзяцца ў бяспечным пяціслаёвым пакаванні, што перашкаджае ўзгаранню.

  • Аўтамабілі пратэставаныя ў зімовых умовах. Запэўніваюць, што вынік даследаванняў дапамог дасягнуць паказчыка +30% запасу хады ў мароз.

  • Брэнд запускае па адной мадэлі за год. Першапачаткова скіраваны на патрабавальнага еўрапейскага пакупніка.

  • Падвеска пнеўматычная, з інтэлектуальнымі функцыямі, якія могуць падладжвацца.

  • Мадэльны шэраг складаецца з трох машын: красовер Free, мінівэн Dream, седан Passion.

Першым у Беларусь прыедзе Voyah Free. Запас ходу — 500 км па цыкле WLTP. Ёмістасць батарэі — 103 кВт/г. Магутнасць пярэдняга рухавіка — 160 кВ, задняга — 200 кВ. Максімальная хуткасць — 200 км/г. Разгон да сотні — 4,7 секунды.

Услед за Free павінен з'явіцца мінівэн Dream з электраматорам магутнасцю 435 л. с. Ёмістасць батарэі складае 108,7 кВт/г, што забяспечвае запас ходу ў 482 кіламетры па цыкле WLTP. Dream разганяецца да сотні за 5,9 секунды.

Апошні па храналогіі выхаду аўтамабіль — паўнапрывадны седан Passion з запасам ходу ў залежнасці ад версіі — 482 і 608 км.

Стартавы кошт для аўтамабіляў Voyah — 182 тысяч рублёў, то-бок больш за 70 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

Гэты аўтамабіль цяпер самы прадаваны ў свеце

У Беларусі аднавілі продаж аўтамабіляў Mazda

Як шматдзетных і інвалідаў падстаўляюць на дзясяткі тысяч даляраў пры пакупцы аўто

Клас
6
Панылы сорам
7
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2