Паніхіду правядуць з нагоды 325-годдзя асвячэння храма, піша «Украінская праўда».

«У гэты дзень упершыню ў гісторыі Кіева-Пячэрскай лаўры будзе адпраўлена паніхіда па яе мецэнату і гетману Івану Мазепу, які за нежаданне падпарадкоўвацца Масковіі яшчэ пры жыцці быў падвергнуты анафеме расійскай імперскай царквой. Ніводная з украінскіх цэркваў ніколі не прызнавала сілу гэтай анафемы, а ўкраінцы па ўсім свеце маліліся за яго спачын. Затое ў Маскоўскім патрыярхаце «праклінаць» Мазепу працягвалі і ў часы незалежнай Украіны, і нават пасля пачатку вайны ў 2014 годзе. Зараз гістарычная і духоўная справядлівасць будзе адноўленая», — напісана ў паведамленні ўкраінскай Царквы.

Паніхіда стане пачаткам адраджэння ва ўкраінскай лаўры традыцыі ўшанавання выбітных фігур нацыянальнай гісторыі і культуры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?