«З 10 чэрвеня будуць праведзены даследаванні нейтронна-фізічных характарыстык актыўнай зоны рэактара блока са зніжэннем яго магутнасці да мінімальна кантраляванага ўзроўню з адключэннем ад сілкавання», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч паведаміў, што другі энергаблок БелАЭС працуе на магутнасці 75% ад намінальнай у рамках распачатага 31 мая этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі.

Потым анансуецца асваенне магутнасці да 100%, затым «у канцы гэтага этапу будзе праведзена комплекснае апрабаванне абсталявання энергаблока на намінальнай магутнасці рэактарнай устаноўкі на працягу 15 сутак і пасля паспяховага выканання гэтых работ блок будзе гатовы да прыёмкі ў прамысловую эксплуатацыю».

Чытайце таксама:

Мінэнерга абвергла інфармацыю пра выкіды на БелАЭС

Другі энергаблок БелАЭС цалкам абясточылі

На БелАЭС сёння правялі выпрабаванні. Усё прайшло паспяхова

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1