Фота ілюстрацыйнае
Адпачываючы на беразе возера, 18-гадовы навучэнец аднаго з віцебскіх каледжаў вырашыў выпіць джын-тоніку, пасля чаго хлопца пацягнула ў ваду купацца, нягледзячы на адгаворы сяброў.
Калі хлопец залез у ваду, то вырашыў пажартаваць з сяброў, стаў крычаць, што тоне, але хутка прызнаўся, што проста хацеў пазабаўляцца, пасля чаго паплыў далей.
Праз пэўны час студэнт схаваўся пад вадой і хлопцы падумалі, што ён ізноў жартуе. Але аказалася, што гэтым разам усё сур'ёзна — у 22:15 са дна возера ратавальнікі дасталі ўжо нежывое цела.
Чытайце таксама:
У Германіі беларус загінуў, вучачы дзяўчыну плаваць на возеры
У Калінкавіцкім раёне чалавек утапіўся ў малацэ
Трагедыя ў Гомелі: 6-гадовае дзіця патанула на платных занятках у басейне. Бацькі шукаюць праўды






таму не вам пра сяброў казаць