«Для забеспячэння правапарадку і прадухілення супрацьпраўных праяў у школах і на прылеглых тэрыторыях будуць задзейнічаны супрацоўнікі міліцыі. У навучальных установах узмоцняць прапускны рэжым. Важна памятаць аб тым, што нельга прыходзіць на свята ў стане алкагольнага ап'янення і з забароненымі да праносу прадметамі», — кажа прэс-служба міліцыі.

У міліцыі звяртаюць увагу, што аўтаўладальнікам неабходна ўлічыць абмежаваную колькасць парковачных месцаў каля школ. Мэтазгодна адмовіцца ад паездкі на асабістым аўто ці прыехаць загадзя, прыпаркаваўшы машыну без парушэнняў ПДР.

Пасля афіцыйных урачыстасцяў для моладзі запланаваны розныя мерапрыемствы ў забаўляльных установах і іншых месцах адпачынку. Такія аб'екты таксама будуць кантралявацца міліцыянтамі.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3