Гэты мужчына заўсёды вяліў рыбу сам і ўсё было добра, але гэтым разам яму не пашанцавала. А ўвогуле ж гатаваў рыбу ён з парушэннем правіл бяспекі, бо абавязковая ўмова для вялення рыбы ў хатніх умовах заключаецца ў тым, што перад прыгатаваннем яе трэба абавязкова вытрыбушыць.
«Пры пэўных умовах у вяленай рыбе можа развіцца смяротна небяспечны батулінічны таксін, здольны даволі хутка забіць нават моцнага дарослага мужчыну, — гаворыцца ў артыкуле сайта fishingby.com. — Вяліць рыбу ў нявытрыбушаным выглядзе ў хатніх умовах недапушчальна, пры пэўных абставінах такі ласунак можа стаць апошнім, што вы паспрабуеце ў жыцці».
Батулізм — гэта смяротна небяспечнае харчовае атручэнне, якое ўзнікае з-за ўжывання прадуктаў, заражаных палачкамі батулізму. Таксін, які выпрацоўваюць бактэрыі Clostridium botulinum, выклікае сур'ёзнае паражэнне цэнтральнай нервовай сістэмы.
Такі таксін устойлівы да высокіх канцэнтрацый солі (да 18%), не гіне ў прадуктах, якія змяшчаюць спецыі. Адзінае, што можа яго забіць — кіпячэнне на працягу 20—30 хвілін.
Чытайце таксама:
Беларус паеў хатніх марынаваных агуркоў з памідорамі і ледзь не памёр
Вучоныя знайшлі супрацьяддзе ад паганкі
Чацвёра падлеткаў дзеля галюцынацый паелі сушаных мухамораў і трапілі ў рэанімацыю





