Чараўко і Глазырына затрымалі 23 мая ў Полацку і арыштавалі адпаведна на 13 і 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі» (арт. 19.11 КаАП). Па гэтай жа прычыне з ПДУ звольнілі кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі і турызму, намесніка дэкана інжынерна-будаўнічага факультэта Юрыя Кежа.

Па словах крыніцы BPN, Кежа «данаціў у «экстрэмісцкія» фонды». Калі пра гэта стала вядома сілавікам, навуковец «кампенсаваў шкоду» і застаўся на волі.

Паводле інфармацыі крыніцы BPN, 13 чэрвеня шэсць загадчыкаў кафедраў ПДУ напісалі заявы аб звальненні праз «нежаданне быць датычнымі да палітычнага пераследу калегаў».

23 мая ў ПДУ прайшла хваля затрыманняў, пад якую трапілі каля паўтара дзясятка супрацоўнікаў. Большасці тых, чые вынікі суда вядомыя, прысудзілі арышту, мінімум адзін чалавек аштрафаваны.

Акрамя таго, 29 і 30 сакавіка прайшлі затрыманні супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка, частка з іх была арыштаваная, некаторыя — некалькі разоў запар. 

Чытайце таксама:

Гарачыя пуцёўкі. Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт заклікае сваіх студэнтаў прайсці навучанне ў Белгарадзе

Студэнты Полацкага ўніверсітэта пра арыштаваных выкладчыкаў: «Некаторых ужо звольнілі задняй датай»

77-гадовай выкладчыцы з Полацка далі гіганцкі штраф

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
29