У маі мінулага года ў Таццяны Пыцько і Вячаслава Лазарава нарадзілася дачка Ева. Пасля таго як 6 чэрвеня маці затрымалі, яна знаходзіцца ў дзіцячым шпіталі пад наглядам лекараў, бо бацька дзяўчынкі таксама ў СІЗА.

    Гадавалае дзіця ўзятае пад апеку дзяржавы, пакуль прыватную апеку не аформяць сваякі.

    У 2020 годзе Таццяну Пыцько ўжо судзілі і штрафавалі за ўдзел у мірных шэсцях. Праз гэта яна страціла настаўніцкую працу ў школе. Пасля нараджэння малодшай дачкі яна займалася выхаваннем яе і дваіх старэйшых дзяцей ад першага шлюбу.

    9 лютага, у дзень затрымання яе мужа Вячаслава Лазарава, да Таццяны Пыцько прыйшлі з ператрусамі і забралі тэхніку. На той момант жонка з мужам ужо некалькі месяцаў жылі асобна, і ператрус у Лазарава праводзілі па месцы ягонага жыхарства. У яго таксама забралі тэхніку, а самога яго змясцілі ў СІЗА.

    Супраць відэааператара-фрылансера выставілі абвінавачанне паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці») за сувязь з недзяржаўным медыя, прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Чытайце таксама:

    Затрымалі рабочых Дзяніса Паўлава і Івана Крывіню

    У Магілёве затрымалі папулярнага стрымера ARTIKZA

    Уладальніцы аграсядзібы «Стулы» далі 15 сутак

    Клас
    1
    Панылы сорам
    2
    Ха-ха
    2
    Ого
    0
    Сумна
    2
    Абуральна
    17