Фота: Uefa.com

Фота: Uefa.com

БАТЭ, «Нёман» і «Тарпеда-БелАЗ» хатнія матчы ў еўракубках правядуць у Венгрыі, а мінскае «Дынама» прыме сапернікаў у сталіцы Азербайджана, як паведаміў партал Sport5.by.

БАТЭ ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў сустрэнецца з албанскім «Партызані» (Тырана).

Сапернікам «Нёмана» ў стартавым раўндзе Лігі канферэнцый стане «Вадуц» (Ліхтэнштэйн), мінскае «Дынама» згуляе з баснійскім «Жалезнічарам» (Сараева).

«Тарпеда-БелАЗ» стартуе з другога круга Лігі канферэнцый: ён згуляе супраць клуба «АЕК» з Ларнакі.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0