Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

«ЛепімСамі», «Ежа&Кава», TASTY, «Гастролавка» — чатыры сеткавыя брэнды ў грамадскім харчаванні спажыўкааперацыі, кожны з якіх арыентаваны на пэўны асартымент страў і кулінарных вырабаў.

«ЛепімСамі» — гэта абноўленыя кафэ з шырокім асартыментам пельменяў, варэнікаў, бліноў, смажанак, піцы. 

У «Ежа&Кава» іншая фішка — не менш як 12 найменняў сартоў кавы, дэсерты, стравы беларускай кухні.

З 2019 года Белкаапсаюз стаў праваўладальнікам гэтых таварных знакаў і актыўна іх прасоўвае: адкрыта 11 аб'ектаў харчавання «ЛепімСамі» і 43 — «Ежа&Кава».

У снежні 2020 года пачалася рэалізацыя праекта пад маркай TASTY з маладзёжным асартыментам: гамбургерамі, чызбургерамі, бульбай фры. Акрамя таго, гасцям прапануюць пакаштаваць беларускую кухню ў сучасным выкананні — дранбургеры і бульбяную піцу. Пакуль такіх устаноў восем, але цікавасць да іх з боку наведвальнікаў падштурхоўвае да развіцця сеткі, як распавёў Алег Мацкевіч.

«Яшчэ адзін з перспектыўных напрамкаў у грамадскім харчаванні — «Гастролавка». Па сутнасці, гэта рэбрэндынг вядомых яшчэ з савецкіх часоў магазінаў «Кулінарыя» з абедзеннай зонай і пякарняй, дзе можна назіраць, як гатуецца выпечка. Пілотны праект рэалізаваны ў Чэрвені, аб'ём тавараабароту адразу ж павялічыўся ўдвая. У сістэме тры «Гастролавки», усе — у Мінскай вобласці», — дадаў Мацкевіч.

У 2023 годзе арганізацыя плануе адкрыць яшчэ адно кафэ «ЛепімСамі», чатыры ўстановы «Ежа&Кава», тры — TASTY і 21 «Гастролавку».

Чытайце таксама:

Лянівыя варэнікі з ягадамі — найлепшы сняданак летам. Можна замарозіць на запас

Летняя салата з сырам бурата

Тры сняданкі з аўсянкі: яблычна-арэхавы, ванільна-мускатны і кунжутна-соевы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?