Фота з інстаграма прынцэсы Кейт

Фота з інстаграма прынцэсы Кейт

Васьміразовы чэмпіён Уімблдона Роджэр Федэрэр і прынцэса Уэльская напярэдадні брытанскага турніру Вялікага шлема, што стартуе ў наступны панядзелак, узялі ўдзел у здымках фільма, прысвечанага незаўважнай, але важнай працы болбояў і болгёрл на травяным мэйджары, калі дзеці падаюць мячыкі гульцам.

Фота з інстаграма прынцэсы Кейт

Фота з інстаграма прынцэсы Кейт

Зорныя госці пагутарылі з хлопчыкамі і дзяўчаткамі і паспрабавалі сябе ў іх ролі, а таксама згулялі адно з адным у тэніс на корце №3 Усеанглійскага клуба лаўн-тэніса і кракета, дзе 20 гадоў таму швейцарац пачаў шлях да свайго першага трафея на Уімблдоне. Выбітны тэнісіст завяршыў кар'еру ў 2022 годзе, аднак назаўжды застаўся легендай гэтага віду спорту.

Фота з інстаграма прынцэсы Кейт

Фота з інстаграма прынцэсы Кейт

Кейт таксама добра гуляла. «Падача Кейт выглядае добра», — напісала англійская прэса.

Кейт Мідлтан 41 год. Жонка прынца Уэльскага Уільяма і маці траіх дзяцей мае годныя поспехі ў спорце. Яна плавае ў басейне, бегае, гуляе ў тэніс, катаецца на лыжах. І наогул вядзе сціплы лад жыцця для прынцэсы.

Чытайце таксама:

Беларускія клубы вызначыліся, дзе будуць гуляць «хатнія» паядынкі ў еўракубках

Мінскаму «Дынама» забілі з цэнтра поля

Новак Джокавіч выйграў «Ралан Гарос»

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2