Канстанцін Бычак. Скрын відэа

Канстанцін Бычак. Скрын відэа

Намеснік начальніка Следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі (КДБ) Канстанцін Бычак у эфіры «Беларусь 1» заявіў, што КДБ мае звесткі, як супрацоўнікі замежных спецслужбаў рыхтуюць у Польшчы, Украіне і Літве беларусаў для вызвалення Беларусі.

Паводле прадстаўніка КДБ, ведамству вядомыя асобы, якія праходзяць вайсковую падрыхтоўку, і тыя, хто іх рыхтуе, а таксама фонды, што гэта фінансуюць.

Канстанцін Бычак гаворыць, што падрыхтоўка вядзецца на базе спецыяльных падраздзяленняў і ўзброеных фармаванняў.

«У Польшчы гэта «Гром», у Літве гэта Саюз стралкоў Літвы, ва Украіне гэта СБУ і падраздзяленні ўкраінскай вайсковай разведкі. Пасля атрымання першаснай падрыхтоўкі баевікі праходзяць абкатку на полі бою на ўсходзе Украіны, пасля чаго вяртаюцца, робяцца інструктарамі, рыхтуюць тэракты, распрацоўваюць планы ўзброенага ўварвання на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і пры падтрымцы рэгулярных войскаў названых краін», — сказаў Бычак.

Аўтар прапагандысцкага сюжэта Яўген Горын мімаходзь заяўляе пра гатоўнасць уладаў краіны ўжыць тактычную ядзерную зброю проста на тэрыторыі Беларусі.

«Ёсць адзін важны момант. Пасля таго як у Беларусі з'явілася тактычная ядзерная зброя, напад, напрыклад, танкавымі калонамі, вялікімі злучэннямі становіцца ўвогуле бессэнсоўным.

А вось мабільныя дыверсійныя групы — у іх больш акно магчымасцяў для разыгрывання чарговага спектакля», — каментуе Яўген Горын за кадрам.

Улада Лукашэнкі ў сюжэце называецца «законна абранай», КДБ заяўляе, што гатовы яе абараніць. 

Чытайце таксама:

Камандзір палка Каліноўскага назваў падзеі, што адбываюцца, «пачаткам канца вялікай тыраніі»

«Выгнаць расійскіх вайскоўцаў з нашай краіны». Ціханоўская звярнулася да дыпламатаў, чыноўнікаў і сілавікоў у сувязі з падзеямі ў Расіі

Святлана Ціханоўская: Нашы мэты ясныя — перамога Украіны і свабода для Беларусі

Клас
3
Панылы сорам
20
Ха-ха
57
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
15