Гэтае рашэнне — не навінка, а працяг той практыкі, якая дзейнічала апошнія паўтара года. Першы раз пагадненне аб наданні зніжкі 10% для ўразлівых катэгорый насельніцтва было заключана ў студзені 2022 года, а пасля яно рэгулярна працягвалася.

У сувязі з тым, што ў канцы чэрвеня тэрмін дзеяння пагаднення зноў мінае, было прынята рашэнне падпісаць чарговае дадатковае пагадненне — на III квартал 2023 года. Да пагаднення далучылася 14 сетак.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў заявіў, што чарговыя перамовы з гандлёвымі арганізацыямі на прадмет працягвання зніжкі былі нібыта вельмі складанымі і дыскусійнымі, бо ў краіне да ўсяго іншага дзейнічае сістэма цэнавага рэгулявання, якая і так сур'ёзна абмяжоўвае даходнасць гандлёвага звяна.

«Аднак былі ўнесены карэкціроўкі ў пастанову аб рэгуляванні цэн, якія спрыяюць стымуляванню продажу беларускай прадукцыі і трохі павялічваюць даходнасць гандлёвага звяна. Яны дазволілі схіліць шалі да згоды прадоўжыць дзеянне зніжкі для ўразлівых слаёў насельніцтва», — цытуе міністра БелТА.

Зніжка даецца пенсіянерам, інвалідам, шматдзетным сем'ям і малазабяспечаным слаям насельніцтва. Сярод тавараў, на якія яна распаўсюджваецца: хлеб і мука, аўсяныя шматкі і ячныя крупы, сухія макаронныя вырабы, ялавічына, свініна, курынае мяса, малако, кефір, смятана, тварог, яйкі, яблыкі, гародніна і іншыя тавары. 

Чытайце таксама:

Колькі каштуе мяса ў Мінску. Вялікі агляд цэн з Камароўкі, гіпермаркетаў і інтэрнэт-крам

Беларусь забараніла ўвоз літоўскага і польскага піва

З 1 ліпеня падаражэюць каля 220 марак цыгарэт

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1