Ксенія Малюкова атрымлівае ганаровы сертыфікат ад рэктара ЕГУ Кшыштафа Рыбіньскага

Ксенія Малюкова атрымлівае ганаровы сертыфікат ад рэктара ЕГУ Кшыштафа Рыбіньскага

Праз тое, што Наста ўтрымліваецца ў СІЗА, ганаровы сертыфікат прыняла яе сяброўка і магістрантка ЕГУ Ксенія Малюкова. Яна выступіла з моцнай прамовай, у якой узгадала іншых палітзняволеных, якія атрымалі такую ўзнагароду ЕГУ ў папярэднія гады.

«Кожны раз, калі я прыходжу ў ЕГУ, я бачу на дошцы гонару фатаграфію майго сябра і таварыша Міколы Дзядка, ён выбітны выпускнік ЕГУ 2021 года. Мікола — анархіст, палітолаг, журналіст і блогер, чалавек, які другі раз у жыцці атрымаў палітычнае зняволенне тэрмінам пяць гадоў і цяпер знаходзіцца ў турме №1 у Гродне. Цяпер на дошцы гонару будзе вісець фотаздымак яшчэ адной маёй сяброўкі Насты Лойкі.

Насамрэч я не павінна цяпер стаяць на гэтай сцэне. На гэтай сцэне павінна стаяць выбітная выпускніца 2022 года Таццяна Кузіна і ўручаць гэтую прэмію Лойцы. Таццяна Кузіна — сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa, экспертка даследчага праекта bipart, магістарка паліталогіі. 17 сакавіка гэтага года Таццяну асудзілі на дзесяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Сёння, проста цяпер, Таня сядзіць у Мінску, на вуліцы Валадарскага, у СІЗА-1. У тым жа горадзе, на той жа вуліцы, напэўна, у суседняй камеры з Таняй, у СІЗА нумар 1, проста зараз сядзіць мая дарагая Наста Лойка, выбітная выпускніца 2023. Роўна 10 дзён таму суд вынес прысуд для Насты — сем гадоў зняволення».

У гонар Насты ва ўніверсітэце будзе ўстаноўлена імянная таблічка.

20 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе Насту Лойку асудзілі да сямі гадоў калоніі паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017 — жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.

Чытайце таксама:

«Яна лічыла, што нейкі закон у Беларусі яшчэ працуе» — праваабаронца аб прысудзе Насце Лойцы

Былая зняволеная расказала пра сустрэчу з Настай Лойка і сям'ёй Лівянтаў за кратамі

«Бывай, дарагі сабака. Ты — самае дарагое, што ў мяне было ў жыцці». Наста Лойка напісала шчымлівы ліст свайму сабаку

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?