Марк Цукерберг і Ілан Маск. Фота: Getty Images

Марк Цукерберг і Ілан Маск. Фота: Getty Images

Дарэчы, у Лас-Вегасе ёсць тэатр «Калізей», за аснову якога пры будаўніцтве былі ўзятыя арыгінальныя пабудовы Старажытнага Рыма.

Маск таксама выклаў урывак з камедыйнага фільма пра Калізей з подпісам: «Мне трэба папрацаваць над вынослівасцю».

Трэніраваць Маска да бою будзе трохразовы ўладальнік чэмпіёнскага пояса UFC Жорж Сэн-П'ер. Тым часам бізнэсмен правёў трэніроўку з навукоўцам Лексам Фрыдманам, у якога чорны пояс па джыу-джытсу.

«Я надзвычай уражаны яго сілай, магутнасцю і ўменнем дзейнічаць як на нагах, так і на падлозе. Гэта было эпічна. Тое, як Ілан і Марк займаюцца баявымі мастацтвамі, сапраўды натхняе», — падпісаў Фрыдман фота спарынгу.

Пра магчымы бой двух тытанаў інтэрнэту стала вядома на мінулым тыдні.

Маск 22 чэрвеня апублікаваў паведамленне ў твітары, што ён «гатовы да бойкі ў клетцы» з Цукербергам. На гэта Цукерберг, кіраўнік Meta, мацярынскай кампаніі фэйсбука і інстаграма, апублікаваў скрыншот твіта Маска з каментаром: «Паведаміце, дзе сустрэнемся».

На пытанне Цукерберга Маск даслаў адказ: «Актагон (арэна-васьмікутнік) у Вегасе».

На наступны дзень у твітар прыйшла мама Маска і сказала, што бой будзе адменены.

Але здаецца, яе ніхто не слухае.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?