Айчынная ранняя бульба была толькі ў 28 крамах, капуста — у 109 са 192 правераных.

Што тычыцца кошту, то самая высокая цана на айчынную бульбу склала 2,86 рубля за кілаграм, імпартнай — 3,99 рубля. Значная розніца ў залежнасці ад вытворчасці адзначаецца і ў кошце капусты: максімальная цана беларускай — 3,04 рубля, імпартнай — 5,99 рубля.

Адзначаецца, што кошт гародніны значна знізіўся ў параўнанні з папярэднім годам. Напрыклад, буракі мінулага ўраджаю цяпер каштуюць у сярэднім на 45% менш, чым у чэрвені мінулага года, бульба — на 43%, морква — на 3%.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3