Пачалося ўсё з таго, што ў слуцкую міліцыю амаль адначасова патэлефанавалі некалькі мясцовых жыхароў, якія паведамілі, што бачылі аўтамабіль, які віхляўся па дарозе. Тыя, хто тэлефанаваў, выказалі здагадку, што кіроўца быў п'яны.

Нарад ДАІ, які выехаў па выкліку, заўважыў Audi, які па прыкметах падыходзіў пад апісанне. Патрабаванні міліцыянтаў аб спыненні кіроўца праігнараваў і паспрабаваў уцячы. Аўтамабіль віхляў, парушаў хуткасны рэжым і ствараў небяспеку для навакольных.

Парушальніка ўдалося спыніць, прастрэліўшы ў ягонай машыне колы. Выявілася, што за рулём сядзеў 23-гадовы мужчына без правоў на кіраванне машынай, у крыві якога выявілі 2,2 праміле алкаголю. Раней ён ужо прыцягваўся да адказнасці за падобныя парушэнні.

Чытайце таксама:

З вінаватых у ДТЗ спаганяюць грошы за выклік хуткай і лячэнне пацярпелых

Пяцімесячнае дзіця пацярпела ў ДТЗ у Мінску

У Польшчы перавярнуўся аўтобус з беларускімі турыстамі. 11 чалавек у бальніцы

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1