рэпеленты repellents

Найлепшыя польскія рэпеленты, па меркаванні Сяргея Бесараба. Фота: https://t.me/lab66

Сяргей Бесараб адзначае, што, у адрозненне ад краін Мытнага саюза, куды ўваходзіць і Беларусь, на абшарах якога можна зламаць галаву, адшукваючы рэпелент з прыдатнай канцэнтрацыяй і патрэбным дзейным рэчывам (д. р.), у Польшчы нават у вёсцы можна знайсці тое, што нельга знайсці ў сталіцы Беларусі.

Хімік звяртае ўвагу, што на прэпаратах, якія можна купіць у Еўрапейскім саюзе, пазначаныя канцэнтрацыі ў грамах д. р. на 100 г прадукту. Таксама можна даведацца, што выкарыстоўваецца для арамату замест noname араматызатара з Кітая.

Самі ж дзейныя рэчывы, якія валодаюць рэпелентнай актыўнасцю (п-ментандыёл, гераніёл, алей цытрынавага эўкаліпта), утрымліваюцца ў меншай канцэнтрацыі.

На малюнку спрэі №№ 1-4 змяшчаюць максімум (50%) дыэтылтолуаміду (па-польску — DEET) і найбольш эфектыўныя супраць усіх паразітаў-крывасмокаў. Сам аўтар рэкамендуе спрэі пад нумарамі 2 і 4.

Спрэй пад нумарам №5 (вытворца S.C. Johnson) змяшчае максімум алею цытрынавага эўкаліпта (30%) і лічыцца самым эка/бія. Як пазначана на флаконе — botanicals.

Сродак пад №6 утрымоўвае максімум пікарыдзіну («дзіцячы»). А спрэй пад №7, нягледзячы на нізкае ўтрыманне DEET (30%), змяшчае дэльтаметрын, г. зн. улічвае электрастатыку кляшча, і таксама падыходзіць для вайскоўцаў.

Чытайце яшчэ:

Клешч і яго тэлепартацыя на чалавека: выяўляецца, гэтыя паразіты выкарыстоўваюць статычную электрычнасць 

Якія сродкі ад кляшчоў самыя надзейныя? Параўноўвае навуковец

Кляшчы: як ад іх уратавацца і што рабіць, калі не здолелі

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?