Фота: t.me/atesh_ua

Фота: t.me/atesh_ua

Украінскія партызаны заявілі, што 14 ліпеня яны правялі паспяховую аперацыю ў сяле Вялікія Капані, што знаходзіцца на часова акупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласці.

«14.07.23 у 12:00 агент руху «Атэш» зладзіў падрыў на стаянцы грузавых аўто акупантаў у вёсцы Вялікія Капані Херсонскай вобласці. Стаянка знаходзілася насупраць непрацуючай АЗС «Укрнафта» на вуліцы Леніна, 34. У выніку падрыву шасцёра вайскоўцаў УС РФ было знішчана, два грузавікі, якія іх перавозілі, пашкоджаныя», — паведаміў рух «Атэш».

Рух «Атэш» — партызанскі рух, створаны ўкраінцамі і крымскімі татарамі. «Атэш» па-крымскататарску азначае «агонь». Гэтыя партызаны дзейнічаюць пераважна на акупаваных тэрыторыях Украіны, але сярод тых акцый, за якія яны ўзялі на сябе адказнасць, ёсць і падрыў аўтамашыны расійскага прапагандыста Захара Прылепіна, здзейснены далёка ў глыбіні Расіі, каля Ніжняга Ноўгарада. У выніку яго Прылепін быў цяжка паранены.

Чытайце таксама:

«Мне напляваць, мяне ніхто не спыніць». Валерый Залужны выказаўся пра вяртанне Крыма

Украіна за 10 дзён уладкавала на мяжы з Беларуссю 30 мінных палёў

Са знішчанага гатэля ў Бярдзянску ўсю ноч вывозілі целы расійскіх вайскоўцаў — Генштаб Украіны

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?