Пытанне аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі пакуль не ўключаны ў парадак дня трэцяй сесіі парламента.

Пра гэта паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі.

«Рашэнне аб уключэнні ў парадак дня гэтай сесіі пытання аб прызнанні або непрызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі на Савеце Палаты прадстаўнікоў пакуль не разглядалася», ‑ сказаў парламентарый. Паводле яго словаў, цяпер дэпутаты, якія наведвалі з візітам рэгіёны Грузіі, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, «здалі справаздачы кіраўнікам груп, далей яны зробяць даклад кіраўніцтву парламента».

Віктар Гумінскі перакананы, што пры абмеркаванні пытання аб прызнанні незалежнасці гэтых рэспублік

«Беларусь павінна зыходзіць з уласных нацыянальных інтарэсаў».

Акрамя гэтага, трэба вырашыць іншыя сур’ёзныя праблемы, з якімі сутыкнуліся гэтыя рэгіёны: праблема бежанцаў, пропуску цераз мяжу, медыцынскага забеспячэння, кампенсацыі шкоды, нанесенай канфліктам, усім бакам.

Дэпутат не змог адказаць на пытанне аб тым, як бы ён прагаласаваў: за або супраць прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?