30 лістапада — 1 снежня Мінск наведае кіраўнік генеральнага дырэктарата па дэмакратыі і палітычных пытаннях Рады Еўропы Жан‑Луі Ларэн,

паведамляе прэс‑служба Рады Еўропы. Ён правядзе шэраг сустрэч з прадстаўнікамі ўладаў і грамадзянскай супольнасці.

Раніцай 1 снежня Ларэн абмяркуе са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Радай Еўропы, які сёлета адзначае «60‑годдзе на варце і на карысць правоў чалавека і дэмакратыі, у пошуках агульных адказаў на сацыяльныя, культурныя і прававыя праблемы, з якімі сутыкаюцца краіны — члены структуры», паведамляе прэс‑служба.

Сустрэча з прэсай запланавана на вечар 1 снежня.

Беларусь не з’яўляецца членам Рады Еўропы. Цяпер адкрыта пытанне аб вяртанні краіне статусу спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкую асамблею Рады Еўропы.

У ліпені 2009 года ў Мінску быў адкрыты інфармацыйны пункт Рады Еўропы, каб знаёміць беларусаў з дзейнасцю структуры. Былі арганізаваныя дзве грамадскія кампаніі: па барацьбе з дамашнім насіллем і супраць пакарання смерцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?