Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Уся гэтая стамляючая валтузня з паперамі будзе адымаць час, але літары Венскай канвенцыі МЗС Расіі не парушае. Насамрэч гэта — толькі адзін са спосабаў сапсаваць жыццё дыпламатам, піша Бі-бі-сі.

Можна, напрыклад, зацягваць выдачу ім віз. Можна больш-менш актыўна сачыць за імі ды іх сямейнікамі.

Адна дыпламатка распавядала, што, калі яна неяк вярнулася ўвечары дадому, то пабачыла, што літары на магніціках на яе лядоўні былі пераўтвораныя ў абрэвіятуру ФСБ.

Іншая знайшла свайго ката замерзлым насмерць на вуліцы — яна падазрае, што яго хтосьці наўмысна выкінуў з кватэры.

У тым, што аўтарытарныя краіны імкнуцца ўскладніць жыццё замежным дыпламатам, няма нічога незвычайнага. Часта гэта проста «ўваходзіць у праграму», заключае Бі-бі-сі.

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
49