Мемарыяльны знак у памяць пра падзеі паўстання 1863 года і шыльда ў гонар савецкіх чыгуначнікаў-падпольшчыкаў, на якую яго замянілі. Фота: «11.27»

Мемарыяльны знак у памяць пра падзеі паўстання 1863 года і шыльда ў гонар савецкіх чыгуначнікаў-падпольшчыкаў, на якую яго замянілі. Фота: «11.27»

Прарасійская актывістка Вольга Бондарава пахвалілася, што гэта менавіта на яе патрабаванне знішчылі мемарыяльны знак у гонар падзей паўстання 1863 года на чыгуначным вакзале ў Гродне.

Нагадаем, што мемарыяльны знак, пастаўлены яшчэ ў 1995 годзе знакамітым гродзенскім скульптарам Уладзімірам Панцялеевым, знік літаральна днямі, а на яго месцы цяпер шыльда ў гонар савецкіх чыгуначнікаў-падпольшчыкаў. Знак, выкананы з дубу, нагадваў пра бой паміж атрадамі Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі і царскім войскам, які адбыўся на вакзале 14 сакавіка 1863 года.

Бондарава ў сваім тэлеграм-канале паведаміла, што 10 чэрвеня яна звярнулася ў Гродзенскі гарвыканкам з патрабаваннем дэмантаваць «ідала, які гераізуе польскіх тэрарыстаў» на чыгуначным вакзале, а таксама прыбраць беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага, якога яна называе не іначай як «мярзотным масавым забойцам праваслаўнага насельніцтва», з пераліку знакавых для горада персон, што апублікаваныя на сайце Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна.

Мясцовыя ўлады паслухмяна выканалі ўсе патрабаванні ў надзвычай кароткі тэрмін. Але ўлічваючы, што адначасова была вывешаная шыльда ў гонар савецкіх чыгуначнікаў-падпольшчыкаў, то, хутчэй за ўсё, гэтае мерапрыемства было задумана задоўга да зваротаў інфаказачкі.

Пасля расправы над Каліноўскім інфаказачка патрабуе прыбраць з горада і Касцюшку

Пасля расправы над Каліноўскім інфаказачка патрабуе прыбраць з горада і Касцюшку

Цяпер Бондарава патрабуе прыбраць і постаць Тадэвуша Касцюшкі. «Чаму, прыбіраючы аднаго тэрарыста, пакідаюць іншага?» — пытаецца яна.

Тадэвуш Касцюшка ў горадзе ўшанаваны двойчы ў кафедральным касцёле Святога Францыска Ксаверыя. Першая шыльда з надпісам па-польску гістарычная. Яна была ўсталяваная на сцяне касцёла яшчэ ў 1917 годзе да сотых угодак з дня смерці нацыянальнага героя.

Гістарычная шыльда Тадэвушу Касцюшку ў касцёле Святога Францыска Ксаверыя. Фота: сайт Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна

Гістарычная шыльда Тадэвушу Касцюшку ў касцёле Святога Францыска Ксаверыя. Фота: сайт Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна

Другая ўсталяваная яшчэ праз сто гадоў — 15 снежня 2017 года. Яна выкананая з адмысловага шкла і размешчаная з левага боку ад галоўнага алтара касцёла, насупраць старой шыльды. Гэтым разам былі зроблены тры надпісы на беларускай, польскай і англійскай мовах: «1817—2017. Тадэвушу Касцюшку — удзячныя нашчадкі».

Сучасная шыльда Тадэвушу Касцюшку ў касцёле Святога Францыска Ксаверыя. Фота: сайт Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна

Сучасная шыльда Тадэвушу Касцюшку ў касцёле Святога Францыска Ксаверыя. Фота: сайт Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна

Суверэнітэт, у тым ліку культурны, як адзначае Бондарава, не бывае напалову, таму прапануе паставіць у Гродне помнік Іосіфу Сталіну, а таксама перайменаваць вуліцы Касцюшкі, Ажэшкі і Каліноўскага ў гонар Сталіна, Машэрава і Мураўёва. 

Боль аб даўнішнім прыгнёце праваслаўя ў прарасійскіх актывістаў ужываецца ў адной галаве з любоўю да Сталіна. Паводле звестак урадавай камісіі па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій, толькі ў перыяд з 1937 па 1941 год было арыштавана 175,8 тысячы святароў, з іх 110,7 тысячы чалавек расстраляныя. Прайшлі праз сталінскія лагеры і былі знішчаны мільёны хрысціянскіх вернікаў.

Абразы ў Пакроўскім саборы ў Гродне распавядаюць пра пераслед праваслаўя пры Савецкім Саюзе 

Абразы ў Пакроўскім саборы ў Гродне распавядаюць пра пераслед праваслаўя пры Савецкім Саюзе 

Далёка хадзіць не трэба. У мясцовым цэнтры праваслаўя, Пакроўскім саборы па той самай вуліцы Ажэшкі, якую актывістка хоча перайменаваць, усе сцены абвешаныя абразамі, якія распавядаюць пра пакутніцкую смерць беларускіх святароў ад рук бальшавікоў-сталіністаў. Тым не менш гэтыя забойцы для Бондаравай і падобных — героі, а дзеячы сівой даўніны — «тэрарысты».

Нагадаем, што Бондарава датычная не толькі да знішчэння помнікаў дзеячам беларускай гісторыі і культуры, але і да фізічнага знішчэння гэтых самых дзеячаў: менавіта па яе даносе пачаўся пераслед мастака Алеся Пушкіна, які ўрэшце загінуў у засценках.

Чытайце таксама:

У Гродне знік памятны знак паўстанцам 1863 года

У цэнтры Мінска прыбралі крыж у памяць пра закатаванага нацыстамі святара

«Нябачныя» сведкі справы Алеся Пушкіна. Хто данёс на мастака

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?