Скрын відэа «Беларусь 1»

Скрын відэа «Беларусь 1»

«Мы задзейнічалі 19 расійскіх партоў у розных рэгіёнах РФ. Гэта і калідор «Поўнач — Поўдзень» у бок Астрахані і праз Каспійскае мора, гэта і парты Санкт-Пецярбурга, парты Чорнага і Азоўскага мораў. Таксама мы перавозім грузы сухапутным маршрутам у бок Кітая. Па выніках першага паўгоддзя ў нас склаліся аб'ёмы перавалкі грузаў каля шасці млн тон праз парты і каля 1,5 млн тон сухапутным маршрутам на Кітай», — сказаў Аляксей Ляхновіч у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1».

Найбольш задзейнічаныя, па яго словах, вялікі порт Санкт-Пецярбурга і іншыя парты на Балтыйскім моры.

«Яны маюць перавагу аб'ёмамі і тарыфамі, таму што, па-першае, адлегласць па чыгунцы вельмі кароткая, па-другое, для асобных відаў грузаў мы атрымалі зніжку на Балтыку. Таму, вядома, Балтыка сёння па-за канкурэнцыяй», — патлумачыў Ляхновіч.

Думаюць таксама над тым, каб выкарыстоўваць парты Мурманска.

Першы намеснік міністра кажа, што сёлета яны атрымалі зніжкі на чыгуначныя тарыфы для перамяшчэння грузаў — ад 10% да 40% у залежнасці ад кірунку.

«У тым ліку атрымалі зніжку для асобных відаў грузаў на вялікі порт Санкт-Пецярбурга і самую вялікую зніжку на парты Астрахані і сухапутны маршрут «Поўнач — Поўдзень» у бок Каспійскага мора», — адзначыў Ляхновіч.

А вось ці будуць беларускія ўлады будаваць свой тэрмінал, здаецца, яшчэ не вырашана.

«Калі мы будзем бачыць, што кошт перавалкі нас задавальняе праз нейкі тэрмінал і праз пэўны рэгіён, а таксама праект хутка акупляецца, на працягу 5—7 гадоў, то, вядома, аўчынка вартая вырабу», — патлумачыў чыноўнік.

Акрамя Расіі і Кітая, сярод асноўных напрамкаў для экспарту беларускіх тавараў ён назваў краіны Лацінскай Амерыкі, Афрыкі, Індыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?