Сайт knihauka.com працуе пакуль у тэставым рэжыме.

«Адразу просім прабачэння за збоі, — піша каманда. — Цягнуць далей не было як, тым больш што на пачатку чэрвеня невядомыя асобы знішчылі нашу старонку januskevic.by».

На старонцы інтэрнэт-кнігарні будзе шырокі асартымент кніг, якія ёсць у выдавецтва.

«Будуць працаваць зніжкі з промакодамі, падключана праграма лаяльнасці для сталых кліентаў. Тут даступная дастаўка ў Вялікабрытанію, Францыю і Іспанію — тое, чаго бракавала ў маркетплэйсе Allegro. Падключаны самыя папулярныя сістэмы аплаты і кур'ерскія службы.

З цягам часу гэтая пляцоўка стане асноўнай — менавіта тут будзе адкрывацца папярэдні заказ, выкладвацца навінкі і запускацца разнастайныя акцыі», — дзеліцца каманда.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?