Як раней паведамлялася, адной з прычын уцёкаў следчага быў крымінальны пераслед жонкі Пахолка. Працуючы спецыялістам інжынерна-аэрадромнай службы вайсковай часці 65408, дзе месцілася расійская авіятэхніка, яна была затрыманая за перадачу звестак сястры, жыхарцы ЗША, што стала падставай для завядзення крымінальнай справы.

Па словах знаёмых, у баранавіцкім СІЗА, дзе ўтрымлівалася Аксана Пахолак, у яе здарыўся нервовы зрыў і яе шпіталізавалі. З бальніцы жонка следчага збегла, і сям'я знікла.

Пахолак працаваў следчым з 2013 года. У інтэрв'ю «Медыя-Палессю» ён адзначаў, што лунінецкі аддзел СК — гэта згуртаваная каманда, усе супрацоўнікі ў сваёй галіне добрыя спецыялісты, прафесіяналы… Незадоўга да ад'езду следчы падоўжыў кантракт на службе, за што атрымаў грашовую кампенсацыю.

Пасля таго, як у дачыненні да ягонай жонкі Аксаны распачалі крымінальную справу, Пахолак напісаў рапарт аб звальненні па стане здароўя, аднак з'ехаў з сям'ёй, не дачакаўшыся рашэння і праігнараваўшы забарону на выезд сілавікоў без дазволу вышэйшых органаў.

Пасля знікнення Пахолка з пасады сышоў у адстаўку начальнік райаддзела Следчага камітэта Андрэй Лукашэвіч.

Першапачаткова Пахолкі выстаўлялі ў фэйсбуку фота з Грузіі. Сяргей Пахолак нават запісаў відэазварот «да ўсіх, хто яго памятае». Цяпер па апублікаваных у адкрытым доступе фатаграфіях бачна, што сям'я знаходзіцца ў ЗША, дзе жыве сястра Аксаны, з якой яна дзялілася сакрэтнай інфармацыяй з вайсковай часці.

Чытайце таксама:

«У лагеры не хацелася ні спаць, ні есці». Былога беларускага памежніка, якога ў Літве прызналі небяспечным, перадалі Польшчы

Спіс Фрумана ў дзеянні. Грамадзянін Ізраіля абвясціў узнагароду за сілавікоў, якія здзекаваліся з яго ў 2020 годзе

Як у КДБ вісяць партрэты не Лукашэнкі, а Пуціна, як трапіў у «камеру смяротнікаў» і як стаў сведкам спробы ўцёкаў палітычнага — моцны аповед былога палітвязня

Клас
78
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
9