Фота: vidsboku.com

Фота: vidsboku.com

Экс-міністр зняла ў Петрушове дом, піша мясцовае выданне Vidsboku.

Аддаленая вёска не першы раз прыцягвае замежнікаў, тут купілі вясковыя хаты францужанкі, у адной з якіх арандавала жыллё Карын Кнайсль. У Петрушове няма ніякіх славутасцяў, але гэта вельмі акуратная расійская вёска. Былая кіраўніца МЗС Аўстрыі вядзе зусім не пустэльніцкае жыццё, яна ўжо пазнаёмілася з многімі жыхарамі.

Фота: vidsboku.com

Фота: vidsboku.com

«Калі яна прыйшла да мяне, мы пайшлі ў парыльню, — распавяла Дыльбар Клада — арганізатарка фэсту пра першую сустрэчу з Карын Кнайсль. — Калі яна даведалася, што ў нас ёсць клуб, то сказала, што магла б прачытаць там лекцыю».

Карын Кнайсль узначальвала Міністэрства замежных спраў Аўстрыі ў 2017—2019 гадах. Яна заняла пасаду ва ўрадзе па квоце Аўстрыйскай партыі свабоды, у 2016 годзе «Адзіная Расія» заключыла з гэтай партыяй пагадненне аб узаемадзеянні і супрацоўніцтве.

Фота: vidsboku.com

Фота: vidsboku.com

Палітык атрымала шырокую вядомасць у свеце пасля таго, як на яе вяселлі пабываў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і патанцаваў з нявестай, гэтыя кадры распаўсюдзіліся ў інтэрнэце. Але праз год яна разышлася з мужам.

У верасні 2020 года Карын Кнайсль перабралася ў Францыю з-за нібыта пастаянных пагроз забойствам. Аднак і адтуль была вымушаная з'ехаць. Нейкі час жыла ў Ліване. У лютым 2021 года распараджэннем урада Расіі Кнайсль была вылучаная ў якасці кандыдата ў раду дырэктараў кампаніі «Раснафта», а ў чэрвені — абраная. Але на гэтай пасадзе прабыла нядоўга — у сакавіку 2022 года, пасля пачатку вайны ва Украіне, яна паведаміла кампаніі, што не будзе балатавацца на другі тэрмін, а ў маі падала ў адстаўку.

Фота: vidsboku.com

Фота: vidsboku.com

На свяце ў Петрушове Карын сядзела на лавачцы пад адкрытым небам разам з жыхарамі і іншымі гасцямі. Глядзела выступленні, нешта здымала на тэлефон. На мерапрыемства яна прыйшла адна. У якасці перакладчыка быў студэнт Аляксей, які прыехаў на вакацыі. Малады чалавек адказваў на пытанні госці і на англійскай мове распавядаў ёй пра тое, што адбываецца на сцэне.

Асаблівыя эмоцыі ў экс-міністра выклікала песня Алега Газманава «Вперед, Расія», якую на свяце выканаў хлопчык Косця. Пасля мерапрыемства Карын Кнайсль падышла да яго, пахваліла і паціснула руку.

У канцы свята Карын Кнайсль выступіла перад гледачамі на рускай мове.

Фота: vidsboku.com

Фота: vidsboku.com

«Добры вечар. Толькі крыху размаўляю па-руску, размаўляю па-арабску, па-французску, але мая руская яшчэ маладая і маленькая. Цяпер жыву ў Петрушове, і мне падабаецца гэтая атмасфера. Мне падабаецца, як дзеці тут гуляюць. Тут суперкласная атмасфера, не толькі цяпер, але, па-мойму, кожны дзень. Калі гляджу, куры на вуліцы, качкі, козы — гэта мой свет, гэта таксама мой свет, бо я жыла ў маленькай вёсцы ў Аўстрыі», — сказала яна.

Журналістам яна расказала, што ў Расіі ёй была патрэбная дапамога. «У мяне было некалькі кантактаў людзей, якія дапамаглі мне знайсці жыллё, сказалі, што ёсць дом, які здаецца на лета ў Расіі. Мне таксама дапамагаюць вучыць рускую. Я ведаю восем моў, а вось рускую, на жаль, толькі пачынаю вучыць», — расказала Карын Кнайсль.

Яна кажа, што было няпроста прыехаць на Разаншчыну, але яна стараецца знайсці свой шлях.

«Тут мне падабаецца, у гэтай вёсцы вельмі міла. Я пачала працаваць, працягваю выкладаць і вучыцца, пішу свае кнігі, вучу мову. Мне давялося пакінуць сваё ранейшае жыццё, пачаць усё спачатку, а ў 60 гадоў гэта няпроста», — дадала яна.

Кнайсль выпусціла 15 кніг, а Пуціна апошні раз бачыла ў 2019-м.

Тое самае вяселле, якое было пяць гадоў таму, 18 жніўня 2018 года. Фота: Alexei Druzhinin / Sputnik / Kremlin Pool Photo via AP

Тое самае вяселле, якое было пяць гадоў таму, 18 жніўня 2018 года. Фота: Alexei Druzhinin / Sputnik / Kremlin Pool Photo via AP

Клас
6
Панылы сорам
58
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
9