Пагрузка ўкраінскага збожжа для Судана ў Чарнаморску ў жніўні 2022 года. Ілюстрацыйнае фота

Пагрузка ўкраінскага збожжа для Судана ў Чарнаморску ў жніўні 2022 года. Ілюстрацыйнае фота

У камандаванні Ваенна-марскіх сіл (ВМС) Украіны абвясцілі часовыя калідоры ў Чорным моры для гандлёвых караблёў, якія накіроўваюцца ў або з украінскіх партоў у Адэскай вобласці.

У той жа час у загадзе навігацыйнага данясення ВМС Украіны адзначаецца, што цягам усіх маршрута «захоўваецца ваенная пагроза і мінная небяспека з боку Расеі».

Гэтыя маршруты Украіна прапанавала Міжнароднай марской арганізацыі, якая, паводле ВМС Украіны, прызнала «свабоднае права Украіны на свабоднае гандлёвае перамяшчэнне караблёў, якое гарантавана міжнародным марскім правам».

«Міжнародная марская арганізацыя заклікала Расею выконваць міжнародныя канвенцыі і спыніць пагрозы гандлёвым караблям у Чорным моры», — адзначаецца ў паведамленні.

У той жа час адзначаецца, што гэтыя маршруты найперш будуць выкарыстоўваць для магчымасці выхаду цывільных караблёў, якія цяпер знаходзяцца ў партах «Чарнаморск», «Адэса» і «Паўднёвы» яшчэ з пачатку расейскага ваеннага ўварвання ў лютым 2022 году.

Апошні карабель выйшаў з адэскага порта 16 ліпеня, а 17 ліпеня Расея ў аднабаковым парадку выйшла са збожжавай ініцыятывы.

Перад атакамі Расеі на адэскія парты стала вядома, што ў порт у Ізмаіле зайшлі тры цывільныя балкеры з турэцка-грузінскай рэгістрацыяй, а таксама пад сцягамі Ізраіля і Грэцыі ў суправаджэнні не менш як чатырох самалётаў NATO, імаверна, для заладавання ўкраінскім збожжам.

Гэта быў першы заход замежных грузавых караблёў ва Украіну пасля выхаду Расеі з дамоўленасцяў аб даставах украінскага збожжа Чорным морам, якое цяпер пад расейскім кантролем.

Расея пачала наносіць сістэматычныя ўдары па Адэсе і Адэскай вобласці 18 ліпеня — на наступны дзень пасля выхаду з дамоўленасцяў аб збожжы. Ва Украіне перакананыя, што галоўнай мэтай абстрэлаў ёсць блакаванне экспарту ўкраінскага збожжа альтэрнатыўным шляхам па рацэ Дунаі.

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0